?

Log in

No account? Create an account


Турэцкае паходжанне Фаціха Акіна не замінае яму называцца найбольш яскравым кінарэжысёрам сучаснай Германіі. Прыток свежай крыві ў застылыя вены нямецкага кіно прыйшоў адтуль, адкуль не чакалі: масавая эміграцыя турэцкага пралетарыяту ў Нямеччыну пяцьдзясят год таму зусім не прадвяшчала ўзбагачэння культуры буйнейшай еўрапейскай нацыі. Але сталася менавіта так: у адрозненні ад прадукцыі карэнных немцаў, фільмы Фаціха Акіна прасякнуты дзікай жыццёвасцю, тэмпераментам і навізной.


чытаць далейCollapse )

 

Піп Ходараў паходзіць з кіношнай сям’і і проста працягвае справу бацькоў, але ў некалькі нечаканай ролі – кінарэжысёра, распаўсюджвальніка і даследчыка эксперыментальнага кіно. Важным крокам на шляху да гэтага стаў пераезд з ЗША ў Парыж і адкрыццё тут першай у Францыі кампаніі распаўсюду эксперыментальных фільмаў Re:Voir. Піп Ходараў з’яўляецца адным з апошніх апалагетаў кінастужкі і сцвярджае, што паказваць кіно знятае на 35 міліметровую стужку на DVD (а не на адпаведным кінапраектары як гэта было раней) – усё роўна, што рабіць выставу Пікасо з раздруковак з інтэрнэту. Уласнымі кінаэксперыментамі ён спрабуе праілюстраваць з’явы, якіх няма ў рэальнасці, але якія існуюць у нашай галаве.

Сустрэчы Піпа Ходарава з менскімі прыхільнікамі кіно сталі магчымымі, дзякуючы арганізатарам моладзевай кінашколы-конкурса http://kino-shkola.org/. 13-15 красавіка пройдуць індывідуальныя заняткі Піпа Ходарава з фіналістамі кінашколы, 16 красавіка рэжысёр прадэманструе свой нашумелы фільм “Свабодныя радыкалы: гісторыя эксперыментальнага кіно” (“Беларусьфільм” 18 00), а 17 красавіка ў гэты ж час і на гэтым месцы адбудзецца майстар-клас кінаэксперыментатара.    

Profile

pczaljar
pczaljar

Latest Month

August 2016
S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031   

Syndicate

RSS Atom
Powered by LiveJournal.com
Designed by chasethestars