pczaljar (pczaljar) wrote,
pczaljar
pczaljar

Касцёл Божага Цела ў Нясвіжы пафарбуюць у колер палаца Радзівілаў.






касцёл1
Пачатак рэканструкцыі з рэстаўрацыяй Нясвіжскага касцёла быў дадзены ў 2010 годзе, аднак плён гэтай работы стаў бачны толькі некалькі тыдняў таму, калі з купала касцёла дэмантавалі рыштаванні. На новым медным купале з’явіўся рэканструяваны крыж (крыж, які помніць Мікалая Крыштафа Сіротку, было вырашана размясціць у касцёле), а верхняя частка фасада пафарбавана ў бежава-срэбныя колеры. Аднаўленнем касцёла Божага Цела займаецца навукова-вытворчае аб’яднанне “Белрэстаўрацыя” на чале з Сяргеем Друшчыцам.

Касцёл Божага Цела – гэта адзіны помнік сакральнай архітэктуры ў Беларусі, унесены ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЭСКО і другі ў свеце храм, пабудаваны ў стылі барока. Ён быў ўзведзены ўсяго за шэсць год (1587-1593 гг.), а прататыпам храма была галоўная царква езуітаў Іль Джэзу ў Рыме.







DSC04776















касцёл1 (1)







Tags: Нясвіж
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments