?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

018

Хутка будзе пяць год як існуе Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь. Ён быў зацверджаны 21 чэрвеня 2007 г. і на той час уключаў 4787 помнікаў археалогіі, архітэктуры, гісторыі, мастацтва, паркавых комплексаў, кніг і музейных калекцый. Сёння лічба наблізілася да 5000, аднак новых пазіцый за гэты час у Клімавіцкага раёна не з’явілася.

 



Тым не менш працэдура далучэння матэрыяльнага аб’екта або нематэрыяльнага праяўлення творчасці чалавека ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў добра прапісана і да яе можа спрычыніцца не толькі юрыдычная, аднак і фізічная асоба. Для гэтага трэба ў пісьмовай форме падаць прапанову ў Міністэрства культуры і даць неабходнае абгрунтаванне, якое змяшчала б:

ü звесткі аб месцазнаходжанні аб’екта, якому плануецца надаць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці;

ü апісанне і мастацкую ацэнку аб’екта для вызначэння крытэрыяў надання статуса;

ü гістарычныя звесткі аб характары, абліччы, яго ўплыве на развіццё рэгіёна або рэспублікі, звесткі аб аўтары або прыналежнасці знакамітай выдатнай асобе, аб перыядзе стварэння гэтага аб’екта, яго ўладальніках і іншае;

ü копію з генеральнага плана з прывязкай аб’екта да мясцовасці (для нерухомых аб’ектаў);

ü фотаздымкі аб’екта 10х15 см;

ü звесткі аб уласніку (уладальніку) аб’екта.

Такая прапанова пераходзіць на разгляд Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры, якая ў трыццацідзённы тэрмін яе разгледзіць і ў выпадку станоўчага рашэння перадасць на зацвярджэнне Савету Міністраў.

 

На сённяшні момант у Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцяў у Клімавіцкага раёна 8 пазіцый – і гэта самы высокі паказчык у рэгіёне.

раёны

колькасць каштоўнасцяў у Спісе

каштоўнасці рэспубліканскага значэння

каштоўнасці рэгіянальнага значэння

Клімавіцкі

8

 

8

Крычаўскі

5

1

4

Хоцімскі

4

 

4

Чэрыкаўскі

3

1

2

Касцюковіцкі

2

 

2

Краснапольскі

2

 

2

Палову клімавіцкіх помнікаў складаюць цэрквы, з іх дзве дзейныя – Свята-Міхайлаўская царква ў горадзе і Свята-Пакроўская царква ў Мілаславічах і дзве блізкія да аварыйнага стану – у Лазовіцы і Дубравіцы. Таксама ў Дзяржаўны спіс уключаны будынак Раённага краязнаўчага музея і тры брацкія магілы часоў Другой сусветнай вайны. Аднак гэта далёка не поўны пералік каштоўных аб’ектаў, якімі павінен ганарыцца кожны клімаўчанін. Узгадаем парк сярэдзіны ХІХ ст., які займае цэнтральнае месца ў гарадской планіроўцы, будынак рэдакцыі раённай газеты, які стаіць як лічыцца на падмурку дамініканскага кляштара, і будынак канца ХІХ ст. на пераскрыжаванні вуліц Савецкай і Ленінскай. І гэта далёка не поўны пералік аб’ектаў, вартых узгадвання ў Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцяў, да далучэння ў які можа спрычыніцца кожны з нас!